Ізраільскія вайскоўцы паведамілі пра ліквідацыю міністра разведкі Ірана

Навіны
Фото: wikipedia.org

Міністр разведкі Ірана Ісмаіл Хаціб быў забіты пры начным удары з боку Ізраіля. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Арміі абароны Ізраіля.

“У выніку дакладнага авіяўдару, нанесенага па размяшчэнні Упраўлення разведкі ў Тэгеране, у ноч на сераду быў забіты міністр разведкі іранскага тэрарыстычнага рэжыму Ісмаіл Хаціб”, – заявілі ў ЦАХАЛ.

Хаціб быў прызначаны на сваю пасаду ў 2021 годзе. Ён узначальваў цэнтральны разведвальны орган Ірана. Адзначаецца, што Хаціб сыграў значную ролю падчас падаўлення нядаўніх пратэстаў у Іране. Да прызначэння на пасаду міністра ён займаў ключавыя пасады ў Корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Учора стала вядома пра гібель сакратара Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Алі Ларыджані, а таксама кіраўніка арганізацыі “Басідж” Галамрэзы Сулеймані.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.