Украінскае выданне «РБК Украіна» паведаміла 12 чэрвеня са спасылкай на інфармаваную крыніцу ва ўкраінскім урадзе, што ЗША папярэдзілі Украіну пра пагрозу ўдару расійскай БРСД «Арэшнік». Паводле ацэнкі Інстытута вывучэння вайны (ISW), магчымы пуск стаў бы часткай заканамернасці таго, што Крэмль рэзка актывізаваў кампанію далёкіх удараў па Украіне пасля таго, як украінскія ўдары па расійскіх гарадах выявілі няздольнасць Уладзіміра Пуціна абараніць уласную сталіцу, Санкт-Пецярбург і іншыя гарады. Аўтары адзначаюць, што Пуцін быў вымушаны прасіць у Зяленскага дазвол правесці парад 9 мая ў Маскве.
“Магчымае рашэнне Крамля запусціць яшчэ адну ракету «Арэшнік» па Украіне стала б часткай гэтай эскалацыі і, верагодна, было б спробай прадэманстраваць сілу пасля святкавання Дня Расіі 12 чэрвеня”, — мяркуюць яны.
У сам Дзень Расіі Пуцін сустрэўся з вайскоўцамі, заявіў пра вайну супраць НАТА і паабяцаў удары ў адказ па Украіне. Паводле ацэнкі ISW, сустрэча была закліканая кампенсаваць іміджавыя страты пасля скарочанага парада і ўкраінскіх удараў па Санкт-Пецярбургу падчас Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.