Берагавая ахова Індыі перахапіла тры танкеры «ценявога флоту», звязаныя з Іранам. Яны знаходзіліся пад санкцыямі ЗША.
«6 лютага ў ходзе старанна скаардынаванай марской і паветранай аперацыі была раскрыта міжнародная сетка кантрабанды нафты. Злачынная групоўка выкарыстоўвала перапраўкі ў міжнародных водах для транспартавання таннай нафты з ахопленых канфліктамі рэгіёнаў на танкеры, ухіляючыся ад выплаты пошлін прыбярэжным дзяржавам», — гаворыцца ў публікацыі індыйскага ведамства.
Паводле інфармацыі The Maritime Executive, гаворка ідзе пра танкеры Al Jafzia, Asphalt Star і Stellar Ruby. Судны выкарыстоўвалі падмену сігналаў AIS і фальшывыя сцягі, каб хаваць удзел у перавозцы іранскай нафты.
Танкеры пад канвоем накіроўваюцца ў Мумбаі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
