Пасол Індыі ў Беларусі Ашок Кумар наведаў прадпрыемства «БелОМА» і правёў перамовы з яго генеральным дырэктарам Аляксандрам Марозам.
«Пасол абмеркаваў магчымасці супрацоўніцтва паміж Індыяй і Беларуссю ў абаронным сектары з асаблівым акцэнтам на ініцыятыве «Зроблена ў Індыі», – паведамляе пасольства Індыі.
Холдынг «БелОМА» — вытворца оптыка-электроннага абсталявання. Знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, ЗША і Вялікабрытаніі за супрацоўніцтва з Расіяй у абароннай сферы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
