Reform.news

Індыя абмяркоўвае ваеннае супрацоўніцтва з падсанкцыйным беларускім прадпрыемствам

Рэдакцыя Reform.news · 26 лютага 2026, 13:13

https://reform.news/be/indyja-abmjarko-vae-vaennae-supraco-nictva-z-padsankcyjnym-belaruskim-pradpryemstvam/

Пасол Індыі ў Беларусі Ашок Кумар наведаў прадпрыемства «БелОМА» і правёў перамовы з яго генеральным дырэктарам Аляксандрам Марозам.

«Пасол абмеркаваў магчымасці супрацоўніцтва паміж Індыяй і Беларуссю ў абаронным сектары з асаблівым акцэнтам на ініцыятыве «Зроблена ў Індыі», – паведамляе пасольства Індыі.

Холдынг «БелОМА» — вытворца оптыка-электроннага абсталявання. Знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, ЗША і Вялікабрытаніі за супрацоўніцтва з Расіяй у абароннай сферы.

Рэклама

Пакінуць адказ