27 красавіка міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін сустрэўся з намеснікам міністра абароны і падтрымкі Узброеных сіл Ірана па стратэгічным планаванні брыгадным генералам Рэзай Сейфолахам Талай Нікам.
Характэрна, што ўсе ўдзельнікі сустрэчы з беларускага боку, уключаючы Хрэніна і памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерыя Рэвенку, былі не ў ваеннай форме, а ў грамадзянскіх касцюмах без гальштукаў.
«Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы, а таксама абмяняліся меркаваннямі па глабальнай і рэгіянальнай бяспецы», — паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.
Бакі надалі асаблівую ўвагу сітуацыі на Блізкім Усходзе.
«Беларуская сторона пацвердзіла сваю паслядоўную і прынцыповую пазіцыю па пытаннях міжнароднай бяспекі. Адзначана, што адзіны шлях вырашэння ўсіх супярэчнасцяў — вяртанне ў рэчышча палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання і інтэнсіфікацыя перамоўнага працэсу», — заяўляе Мінабароны.
Паведамляецца, што сустрэча была канструктыўнай і пацвердзіла ўзаемную зацікаўленасць дзвюх краін у далейшым паглыбленні ўзаемадзеяння, накіраванага на ўмацаванне бяспекі і рэгіянальнай стабільнасці.
Таксама сёння міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы сустрэўся ў Расіі з Уладзімірам Пуціным.



