Гродзенскі абласны суд вынес завочны прысуд Аляксандру Зубрыку

Навіны
Александр Зубрик. Фото: СК

Гродзенскі абласны суд вынес завочны прысуд 28-гадоваму Аляксандру Зубрыку. Як паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”, яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 3,5 года ў калоніі агульнага рэжыму.

Яму таксама быў залічаны тэрмін затрымання з 15 па 18 лютага 2022 года. Заклад у суме 12 800 рублёў звярнулі ў даход дзяржавы. Арышт з тэлефона мужчыны знялі і пастанавілі вярнуць уладальніку.

Спецвытворчасць у дачыненні да Зубрыка была распачатая ў лютым гэтага года. Ён абвінавачваўся паводле артыкулаў аб распальванні варожасці (арт. 130 КК), удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).

Змест абвінавачання невядомы. Паводле інфармацыі Dissidentby, яго затрымлівалі за каментары ў чаце «Ліда для жыцця ЧАТ» і адпусцілі пад заклад да суда.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.