Грамадзян Беларусі і Балгарыі затрымалі ў Польшчы за арганізацыю незаконнага перасячэння мяжы

Навіны
Фото: Straż Graniczna

Памежнікі Падляшскага аддзела Пагранічнай аховы Польшчы затрымалі 55-гадовага грамадзяніна Балгарыі і 29-гадовага грамадзяніна Беларусі. Яны падазраюцца ў арганізацыі незаконнага перасячэння польска-літоўскай мяжы.

Абодва падазраваныя рашэннем суда арыштаваны на 3 месяцы. Таксама Пагранічная ахова ініцыявала адміністрацыйныя працэсы, вынікам якіх сталі рашэнні аб дэпартацыі з забаронай на ўезд у шэнгенскую зону на 10 гадоў.

Абставіны затрымання і расследавання не раскрываюцца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.