Гомельскі аблвыканкам адабраў дзяржпакет акцый гандлёвага аб’екта ў інвестара

Гомельскі аблвыканкам адабраў дзяржпакет акцый гандлёвага аб’екта ў інвестара, якому ён быў прададзены 20 гадоў таму. Пра гэта паведамілі ў КДК. Рашэнне прынята па выніках праверкі дзяржкантролю.

Паводле версіі КДК, пакупнік пакета акцый не выканаў пастаўленыя перад ім умовы. Каштоўныя паперы былі прададзеныя з умовай захавання на працягу 10 гадоў (да 2017 года) працоўных месцаў, укладання не пазней за 2010 год інвестыцый у тэхнічнае пераабсталяванне і рэканструкцыю гандлёвага цэнтра, уключаючы надбудову дадатковых паверхаў.

Інвестар умовы ў поўным аб’ёме не выканаў, у прыватнасці, не была праведзена рэканструкцыя падвальных памяшканняў пад гандлёвыя плошчы і надбудова дадатковых паверхаў. Таксама быў скарочаны персанал гандлёвага аб’екта.

“Па матэрыялах праверкі КДК Гомельскім аблвыканкамам прыняты меры па скасаванні ў судовым парадку дагавора куплі-продажу акцый. Дзяржаўны пакет коштам больш за 330 тыс. рублёў вернуты ва ўласнасць Гомельскай вобласці ў поўным аб’ёме”, — падсумавалі ў камітэце.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.