Учора праграма ArtPower Belarus, праект «Беларускія магістраты» і праграма падтрымкі беларускамоўнай адукацыі «Васьміног» былі прызнананыя «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Пры тым, што Рада культуры, якая рэалізуе праграму фінансавання незалежных беларускіх культурніцкіх ініцыятыў ArtPower Belarus, ужо была прызнаная «экстрэмісцкім фарміраваннем» у 2022 годзе.
«На карэктыроўку нашых планаў такое рашэнне аніяк не паўплывае. Наадварот – гэта дадатковы аргумент наконт ролі і сілы беларускай культуры. Змагацца з нашай мовай, культурай, гісторыяй – гэта тое самае, што спрабаваць спыніць прыход вясны. Вясна ў Беларусь абавязкова прыйдзе!», – адзначыў кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін.
Рада культуры заклікае беларусаў дбаць пра сваю бяспеку, асабліва тым, хто ўнутры краіны. А ўсім, хто ў бяспецы, пранануе карыстацца іх «экстрэмісцкімі матэрыяламі», там шмат чаго карыснага.
Беларуская Рада культуры – гэта супольнасць экспертаў, менеджараў і творцаў, якая працуе над адбудовай экасістэмы беларускай культуры ў новых умовах – на фоне рэпрэсій, эміграцыі дзеячаў і пошуку сябе ў новых краінах – і імкнецца захаваць непадзельнасць беларускай культурніцкай прасторы, якая ёсць агульнай і для тых, хто з’ехаў, і для тых, хто застаецца ў краіне.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
