«Гісторыя як у радыёкропцы»: Цімох Акудовіч запусціў аўтарскі падкаст пра невідавочнае мінулае Беларусі

Культура
Фота: Белсат.

Гісторык і вядоўца папулярнай праграмы «Вусы Скарыны», кампаніі «Беларускія магістраты» Цімох Акудовіч прэзентаваў свой новы праект — аўдыёпадкаст пад іранічнай назвай «Magistra Svita налева пашыта».

Пра што праект?

Аўтар абяцае максімальна класічны фармат, падобны да старых радыёперадач, але з нестандартным зместам. У фокусе — невідавочныя сюжэты беларускай гісторыі, незвычайныя ракурсы і навуковыя адкрыцці, якія, на думку Цімоха, недастаткова прагучалі ў публічнай прасторы.

Пакуль праект будзе развівацца ў павольным тэмпе — па два выпускі на месяц. Падкаст выходзіць на платформе Patreon, дзе першае выданне ўжо дасяжнае для бясплатнага праслухоўвання. Для тых, хто захоча паскорыць развіццё праекта, прадугледжаны платныя тарыфы з бонусамі і дадатковымі матэрыяламі.

«Гісторыя як у радыёкропцы»: Цімох Акудовіч запусціў аўтарскі падкаст пра невідавочнае мінулае Беларусі
Першы падскаст прысвечаны “Малому ледніковаму перыяду”.

Першы выпуск — пра халады

Дэбютны эпізод прысвечаны «Малому ледніковаму перыяду». Цімох Акудовіч прапануе паглядзець на гэтую глабальную тэму праз прызму беларускай гісторыі. Гэта будзе асабліва цікава тым, у каго ледніковы перыяд дагэтуль асацыяваўся толькі з мамантамі і саблезубымі тыграмі.

Слухаць падкаст можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны