Дзярждума і Савет Федэрацыі Расіі за два дні прынялі законапраект, якім ратыфікуецца Пагадненне Беларусі і РФ аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастаноў. Яно было падпісана 18 снежня 2024 года ў Маскве.
Пагадненне прымяняецца да судовых пастаноў, вынесеных па грамадзянскіх і крымінальных справах у частцы грамадзянскага пазову, якія прадугледжваюць абавязацельствы даўжніка па выплаце на карысць спагнанніка грашовых сродкаў, у тым ліку ў частцы спагнання дзяржаўнай пошліны, іншых судовых выдаткаў і працэсуальных выдаткаў.
Цяпер ратыфікацыйны праект павінен падпісаць прэзідэнт РФ. Пасля ўступлення пагаднення ў сілу рашэнні судоў адной краіны будуць выконвацца на тэрыторыі другой без спецыяльнай працэдуры прызнання. Будуць таксама выканаўчыя дакументы.
