ЕС збіраецца пералічыць першы транш крэдыту Украіне

Навіны
Фото: European Union, 2022

Еўрасаюз ужо на наступным тыдні можа пералічыць Украіне першы транш крэдыту на 90 млрд еўра, які павінен прафінансаваць дзяржаўныя і абаронныя патрэбы Кіева ў 2026-2027 гадах.

«Я спадзяюся, што на наступным тыдні мы зможам зрабіць першы плацёж», — заявіла сёння еўракамісарка па пашырэнні Марта Кос.

Нагадаем, фінансаванне было ўзгодненае лідарамі ЕС, аднак фінальнае рашэнне блакавалася Венгрыяй. Яе вета было знята пасля паразы Віктара Орбана на парламенцкіх выбарах.

Марта Кос таксама выказала надзею на хуткі пачатак перамоў пра сяброўства Украіны ў ЕС.

«Я паспяшаю міністраў сёння, таму што мы можам пачаць перамовы па першым кластары яшчэ да заканчэння кіпрскага старшынства ў Радзе ЕС, а астатнія пяць кластараў можам адкрыць у ліпені», — сказала яна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.