Савет ЕС афіцыйна працягнуў санкцыі супраць Расіі, уведзеныя з-за агрэсіі супраць Украіны, на 12 месяцаў. Яны будуць дзейнічаць да 31 ліпеня 2027 года.
Упершыню санкцыі працягнуты на 12 месяцаў, раней рашэнні прымаліся раз на паўгода. На саміце 18–19 ліпеня лідарамі ЕС было прынята рашэнне працягваць санкцыі адразу на год.
Упершыню санкцыі былі ўведзены ў 2014 годзе. Яны былі значна пашыраны пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў лютым 2022 года. Цяпер ЕС ужо працуе над 21-м пакетам санкцый.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!