Урад зацвердзіў дзяржаўную праграму «Лічбавая Беларусь» на 2026–2030 гады. Яна ўключае 21 мерапрыемства, на рэалізацыю якіх плануецца накіраваць 1,08 млрд рублёў, паведамляе прэс-служба ўрада.
Праграма ўключае падпраграмы «Эканоміка даных», «Лічбавая дзяржава» і «Лічбавы суверэнітэт».
У межах дзяржпраграмы плануецца вырашыць наступныя задачы:
- прадастаўленне паслуг сувязі, якія адпавядаюць патрабаванням новых эканамічных фарматаў і стандартам якасці жыцця;
- павышэнне якасці даных дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў;
- укараненне прыкладных лічбавых рашэнняў для дзяржавы, грамадзян і бізнесу, у тым ліку з прымяненнем штучнага інтэлекту;
- усталяванне новай якасці партнёрскіх адносін «дзяржава — грамадства»;
- фарміраванне імпартанезалежнай экасістэмы праграмнага забеспячэння.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!