Дзяржкамваенпрам наладжвае ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з Эфіопіяй. Дэлегацыя камітэта на чале з яго старшынём Дзмітрыем Пантусам знаходзіцца з візітам у гэтай краіне пасля наведвання Чада.
Пантус сустрэўся з міністрам абароны Эфіопіі Айша Махамед.
“Падчас размовы, якая прайшла ў цёплай і даверлівай атмасферы, былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы абароны і бяспекі, а таксама перспектывы пашырэння супрацоўніцтва паміж ваенна-прамысловымі комплексамі нашых краін”, — паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамваенпрама.
Акрамя таго, Дзмітрый Пантус сустрэўся з начальнікам генеральнага штаба краіны фельдмаршалам Бірхану Джула Гелалча. З ім абмяркоўваліся канкрэтныя напрамкі ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і парадак іх рэалізацыі.


