ЗША працягваюць атакаваць Міжнародны крымінальны суд. Дзярждэпартамент абвясціў аб увядзенні санкцый у дачыненні да старшыні МУС Томока Аканэ з Японіі і старшага юрыста МУС Абдулае Сеі з Сенегала.
У заяве амерыканскага знешнепалітычнага ведамства сцвярджаецца, што МУС — гэта карумпаваны і фатальна палітызаваны наднацыянальны суд, які зламысна злоўжывае сваімі паўнамоцтвамі і выходзіць за рамкі свайго мандата. ЗША не пацерпяць яго замахаў на дзяржаўны суверэнітэт.
“Міжнародны крымінальны суд неаднаразова спрабаваў усталяваць сваю ўладу над грамадзянамі Злучаных Штатаў і іншых краін, якія не далі згоды на яго юрысдыкцыю або не ратыфікавалі Рымскі статут. Гэта стварае небяспечны прэцэдэнт для ўсіх краін.
Наша агульнаўрадавая кампанія па ліквідацыі пагрозы, якую Міжнародны крымінальны суд (МУС) уяўляе для нацыянальнага суверэнітэту, будзе маштабнай, і мы чакаем, што да нашай кампаніі далучацца і іншыя краіны, спыніўшы фінансаванне і ўдзел у гэтым палітызаваным і непадсправаздачным судзе.
Неабходна пакласці канец здольнасці МУС пераследаваць грамадзян ЗША і іншых краін, якія не з’яўляюцца ўдзельнікамі пагаднення. Адміністрацыя Трампа гатовая прыняць дадатковыя меры, калі гэта спатрэбіцца, для сістэматычнай ліквідацыі МУС да таго часу, пакуль ён не стане няздольным пагражаць амерыканскаму суверэнітэту”, — заявілі ў Дзярждэпартаменце.
Нагадаем, адміністрацыя Трампа ўзмацніла атакі на МУС пасля таго, як суд выдаў ордары на арышт прэм’ер-міністра і міністра абароны Ізраіля.
