Двух беларусаў затрымалі на мяжы з каноплямі

Навіны
Фото: ГТК

На польска-беларускай мяжы затрыманы двое мужчын, у асабістых рэчах якіх знайшлі каноплі.

41-гадовы мінчук ехаў з Польшчы праз пункт пропуску «Брэст». На сумку мужчыны адрэагаваў службовая сабака. У сумцы знайшлі згортак з рэчывам зялёнага колеру, паведамляе ДМК.

Таксама мінчук вёз 35 кг прадуктаў харчавання і электраінструментаў звыш устаноўленай нормы бязмытнага ўвозу. За гэта яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Яшчэ адзін згортак з забароненым рэчывам знайшлі ў заплечніку 29-гадовага гамяльчаніна.

Экспертыза паказала, што ў абодвух выпадках затрыманыя спрабавалі правезці каноплі. Узбуджаны крымінальныя справы.

Двух беларусаў затрымалі на мяжы з каноплямі
Фото: ДМК
Двух беларусаў затрымалі на мяжы з каноплямі
Фото: ДМК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны