Нацбанк Беларусі апублікаваў інфармацыю пра знешні гандаль таварамі і паслугамі ў студзені-сакавіку. Па выніках першага квартала ён скараціўся амаль у тры разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Экспарт тавараў і паслуг у студзені-сакавіку вырас на 14,6% да 13,18 млрд долараў. Імпарт павялічыўся на 10,2% да 13,4 млрд долараў. У выніку дэфіцыт гандлю таварамі і паслугамі склаў 224 млн долараў, што на 66% менш, чым год таму.
Экспарт тавараў вырас на 10,9% да 10,02 млрд долараў, імпарт пры гэтым вырас на 9,4% да 11,42 млрд долараў. Дэфіцыт гандлю таварамі склаў 1,4 млрд долараў, або столькі ж, колькі і ў мінулым годзе па выніках першага квартала.
Экспарт паслуг павялічыўся на 28,2% да 3,16 млрд долараў. Імпарт паслуг вырас на 15,2% да 1,98 млрд долараў. Прафіцыт гандлю паслугамі вырас на 58,3% у параўнанні з першым кварталам мінулага года і дасягнуў 1,18 млрд долараў.