Савет міністраў пастановай №285 ад 8 чэрвеня вызначыў памер кампенсацыі запазычанасці цэментных заводаў перад рэспубліканскім бюджэтам у 2026 годзе. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Раней указам запазычанасць трох прадпрыемстваў перад бюджэтам у замежнай валюце была пераведзена ў беларускія рублі. Пры гэтым тэрміны пачатку пагашэння даўгоў былі перанесены на 2026 год. У адпаведнасці з указам, Саўмін павінен быў вызначыць памер кампенсацыі, але яна павінна была складаць не менш за 2,5% ад выручкі.
У выніку ўрад вырашыў, што да 31 жніўня цэментныя заводы павінны будуць пералічыць у бюджэт 2,5% выручкі за мінулы год. Агульны памер кампенсацыі складзе 38,43 млн рублёў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!