Стаў вядомы новы склад Рады па развіцці прадпрымальніцтва. Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Савета Міністраў №715 ад 10 снежня. Дакумент уступае ў сілу пасля апублікавання.
Старшынём рады з’яўляецца прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. Яго намеснік — старшыня праўлення «Банка развіцця» Сяргей Сталярчук.
Таксама ў склад рады ўваходзяць:
- Валянцін Байко – намеснік дырэктара па развіцці САА «Кантэ Спа»
- Яўгеній Баскін – старшыня савета дырэктараў СЗАТ «Сервалюкс»
- Наталля Галота – дырэктар ААТ «ЭНЭФ»
- Філіп Гулый – дырэктар ТАА «Тракт Груп Бай»
- Аляксандр Дзянісаў – генеральны дырэктар вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Белоруссия»
- Алег Дзерабін – дырэктар ТАА «Пажснаб»
- Іван Дабудзько – генеральны дырэктар СТАА «Марозпрадукт»
- Святлана Кавалёва – генеральная дырэктар ЗАТ «АДВІН Смарт Фэкторы»
- Максім Крупейчанка – генеральны дырэктар ТАА «МЕТАЛАПТЗБЫТ»
- Уладзімір Кульбянкоў – дырэктар унітарнага прыватнага вытворчага прадпрыемства «КУВО»
- Ілля Курганаў – дырэктар замежнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «ВІК-здароўе жывёл»
- Аляксандр Літвін – старшыня савета дырэктараў ТАА «ЕЎРАТОРГ»
- Анатоль Лысюк – старшыня праўлення ААТ «Белаграпрамбанк»
- Мікалай Мартынаў – намеснік генеральнага дырэктара ТАА «Кіруючая кампанія холдынга «Беларуская скурана-абутковая кампанія «Марка»»
- Надзея Мацвеянок – старшыня назіральнага савета групы кампаній «А-100»
- Аляксандр Машэнскі – генеральны дырэктар ТАА «Санта Імпэкс»
- Уладзімір Пахомаў – генеральны дырэктар ТАА «ФРЭШПАК САЛЮШЭНС»
- Валянцін Пікуль – генеральны дырэктар ТАА «Машынабудаўнічае прадпрыемства «КОМПО»
- Сяргей Падгайскі – старшыня савета дырэктараў ТАА «Энергакамплект»
- Ігар Рышкевіч – генеральны дырэктар сумеснага беларуска-расійскага ЗАТ «ЛІПЛАСТ-СПб»
- Андрэй Серыкаў – дырэктар ТАА «Марк Фармэль»
- Андрэй Сідараў – генеральны дырэктар прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Вітстройтэхмаш»
- Андрэй Смаляр – старшыня савета дырэктараў ТАА «ІНТЭРТРАНСАЎТА»
- Мікалай Сыса – дырэктар ТАА «ПРОТОС»
- Дзмітрый Чарненка – генеральны дырэктар ТАА «БУДАЎНІЧАЯ ТЭХНІКА і МАТЭРЫЯЛЫ»
Са складу Рады па развіцці прадпрымальніцтва знік старшыня савета дырэктараў ТАА «Табак-Інвест» Павел Тапузідыс, які быў намеснікам старшыні савета. Таксама цяпер у ім няма генеральнага дырэктара ТАА «Хенкель Баўтэхнік» Сяргея Навіцкага.
Новымі асобамі ў радзе сталі Уладзімір Кульбянкоў, Анатоль Лысюк, Валянцін Пікуль, Сяргей Падгайскі, Ігар Рышкевіч, Андрэй Сідараў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!