Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у беларускім фестывалі TUTAKA 2026. Як паведамілі ў Офісе Ціханоўскай, яна ўжо набыла білет на мерапрыемства.
TUTAKA 2026 адбудзецца 16–19 ліпеня на паляне Барок у Падляскім ваяводстве.
«Для мяне «Тутака» — адна з тых падзеяў, дзе адчуваеш, як жа ярка жыве беларуская культура, а сувязь паміж намі не знікае нават праз межы і адлегласць. Вельмі чакаю сустрэчы з беларусамі і беларускамі на Падляшшы сёлета», — сказала Ціханоўская.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!