Былога супрацоўніка КГБ затрымалі пасля вяртання з Польшчы — праваабаронцы

Галоўнае
Фото: "Вясна"

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў пра затрыманне 39-гадовага Ігара Сутыркі. Ён быў затрыманы 10 красавіка пасля вяртання з Польшчы.

У мінулым Сутырка быў супрацоўнікам КГБ, але звольніўся з камітэта ў 2014 годзе.

Паводле інфармацыі «Вясны», ён мае як беларускае, так і польскае грамадзянства.

Пасля звальнення з КГБ мужчына займаўся праграмаваннем. Некалькі гадоў ён жыў у Польшчы. Праваабаронцы паведамляюць, што цяпер яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве паводле арт. 356 КК.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.