Чарговы раўнд трохбаковых перамоваў Украіны, Расіі і ЗША ў Абу-Дабі прайшоў канструктыўна, заявіў кіраўнік Офіса Зяленскага Кірыл Буданаў.
«Перамовы прайшлі сапраўды канструктыўна. Удзячны ЗША і ААЭ за якасную арганізацыю і пасярэдніцтва», — заявіў Буданаў у каментарыі «РБК-Украіна».
Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, бакі на сустрэчы «гаварылі пра ўсё».
«Што датычыцца характару размовы і таго, пра што гаварылі. Гаварылі пра ўсё. Улічваючы, што інфармацыя вельмі адчувальная, [члены дэлегацыі] хочуць прыехаць і мне распавесці дэталі», — заявіў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны дадаў, што наступная трохбаковая сустрэча адбудзецца «ў найбліжэйшы час».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
