Брэсцкая вобласць і КНР пабудуюць цяплічны комплекс

Галоўнае
Фото: pixabay.com

Брэсцкая вобласць і КНР пабудуюць цяплічны комплекс. Адпаведнае пагадненне было падпісана падчас візіту дэлегацыі рэгіёна на чале са старшынёй аблвыканкама Пятром Пархомчыкам у Кітай.

Як паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў КНР, падпісана пагадненне “аб сумесным інвеставанні праекта па будаўніцтве сучаснага цяплічнага комплексу для вырошчвання гародніны на плошчы больш за 11 гектараў”.

Яшчэ адным вынікам візіту стала заключэнне кантрактаў на пастаўку прадукцыі “Бярозаўскага мясакомбіната” і “Кобрынскага масласырзавода” ў Кітай.

Трэба адзначыць, што ў пачатку верасня падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай прайшлі перамовы аб сумесных праектах у сферы цяплічнай гаспадаркі. Тады паведамлялася, што інвестарамі выступяць і кітайскі, і беларускі бакі, але тэхналогіі будуць кітайскімі.

Адзін з заяўленых праектаў датычыўся вытворчасці гародніны і пладоў. За яго рэалізацыю з беларускага боку павінен адказваць бізнесмен Сяргей Цяцерын. Прадугледжваецца пабудаваць гаспадарку ў Віцебскай вобласці. Другі праект звязаны з вырошчваннем у цяпліцах кветак. Пра яго тады расказваў член СР Дзмітрый Баскаў. Месца размяшчэння комплексу тады не называлася.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны