Борыс Джонсан атрымаў узнагароду ад Офіса Святланы Ціханоўскай

Галоўнае
Фото: facebook.com/k.dzianis

Саветнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі правёў у Лондане сустрэчу з былым прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам. Падчас яе абмяркоўваліся пытанні падтрымкі дэмакратычных сіл Беларусі і Украіны, а таксама неабходнасць адзінства дэмакратый перад тварам аўтарытарных рэжымаў.

Ад імя Святланы Ціханоўскай Кучынскі ўручыў Борысу Джонсану ўзнагароду «Камандны знак гонару» («Team Badge of Honor»).

“Добры пачатак года — сустрэча з сапраўднымі сябрамі свабоднай Беларусі і моцнай Украіны. Сёння ў Лондане я правёў доўгую і змястоўную размову з Борысам Джонсанам пра тое, як падтрымліваць і — як дэмакратыі павінны заставацца адзінымі ў супрацьстаянні аўтакратам.

Спадар Джонсан з’яўляецца стойкім прыхільнікам свабоды ў нашым рэгіёне. У 2021 годзе ён стаў першым прэм’ер-міністрам, які прыняў абранага прэзідэнта Беларусі ў рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт, 10. Яго смелае лідарства дапамагло ўмацаваць міжнароднае прызнанне дэмакратычных сіл Беларусі, і яго падтрымка ніколі не слабела”,напісаў саветнік у Facebook па выніках сустрэчы.

“А калі ў 2022 годзе Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне, ён быў адным з першых лідараў, якія прыбылі ў Кіеў, каб без ваганняў прапанаваць Украіне сваю непахісную падтрымку. Ад імя Святланы Ціханоўскай я з гонарам уручыў яму «Камандны знак гонару». Сапраўдны саюзнік. Сапраўдны камандны гулец. Сябар свабоды”, — дадаў прадстаўнік Офіса.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны