З пачатку зімы больш за 200 дарослых і дзяцей звярнуліся да медыкаў з-за траўмаў, атрыманых пры катанні на цюбінгах, лядзянках і санках, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
У РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі з пачатку сезона паступілі 94 дзіцяці з цюбінгавымі траўмамі, у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі — 14 дзяцей.
Найбольшая колькасць траўмаў зарэгістраваная ў Мінску, а таксама ў Мінскай, Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
