Беларусы сабралі больш за 27 тысяч еўра на падарункі дзецям палітвязняў

Галоўнае
Фото: BYSOL

Фонд BYSOL завяршыў калядны збор для дзяцей палітвязняў. Мэта збору — 27 400 еўра. На 22:50 6 студзеня сабрана 27 623 еўра.

BYSOL планаваў сабраць 100 еўра для кожнага дзіцяці. Выплаты ўжо атрымалі 134 дзіцяці з 266.

«Дарослы свет паспеў прычыніць гэтым дзецям занадта шмат дрэннага: усяліць трывогу, пазбавіць звыклага клопату, прымусіць перажываць разлуку з самымі роднымі людзьмі. Гэта тое, з чым не павінна сутыкацца ніводнае дзіця. Менавіта мы з вамі можам паказаць, што свет дарослых бывае не толькі жорсткім.

Гэты збор прыдуманы для таго, каб сем’і палітвязняў займелі падтрымку, а кожнае дзіця — знак увагі і надзею. Мы прымаем заяўкі ад бацькоў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, і ад тых, хто цяпер клапоціцца пра дзяцей палітвязняў», — заявілі ў фондзе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны