Беларускую ялавічыну знішчылі на расійскай мяжы

Навіны
Фото: 32.fsvps.gov.ru

Рассельгаснагляд забараніў ўвоз у Расію 1,5 тоны беларускай ялавічыны.

Аўтамабіль спынілі на прапускным пункце «Красная Горка» ў Смаленскай вобласці РФ. Перавозчык не змог прадставіць суправаджальныя дакументы на мяса. Таксама было ўстаноўлена, што на тушах не было кляймаў, а грузавы адсек аўтамабіля не быў абсталяваны для перавозкі падобных прадуктаў.

Рассельгаснагляд прызнаў мяса небяспечнай прадукцыяй невядомага паходжання. Яго знішчылі. Перавозчыка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.