Беларускаму даследчыку Юрасю Юркевічу патрабуецца дапамога пасля аперацыі

Галоўнае
Юрась Юркевич. Фото: Беларусская Рада культуры

Беларуская Рада культуры абвясціла збор сродкаў для Юрася Юркевіча — беларускага даследчыка і актывіста. Яму дыягнаставалі пухліну мозгу.

Юрась Юркевіч нарадзіўся ў Эстоніі і ўсё жыццё прысвяціў працы на карысць Беларусі. Ён адзін з галоўных знаўцаў вайсковых фарміраванняў БНР, ініцыяваў усталяванне мемарыяльных шыльдаў у гонар БНР у Таліне і Францішка Багушэвіча ў Вільнюсе, спрыяў з’яўленню важных медыйных праектаў і дапамагаў рэпрэсаваным дзеячам культуры, у апошні год даследаваў пытанне культурнага знішчэння беларускай нацыі.

У канцы года ў Юрася дыягнаставалі пухліну мозгу — злаякасную гліябластому. Пасля аперацыі ён сутыкнуўся з афазіяй (стратай маўлення і пісьма) і парушэннем функцый правай рукі. Юрасю патрабуецца працяглая рэабілітацыя, хімія- і радыятэрапія.

Для дапамогі Юрасю Юркевічу Беларуская Рада культуры адкрыла асобны рахунак. Мэта збору — 15 тысяч еўра. Усе сродкі з рахунку будуць перададзены на лячэнне без працэнтаў за абслугоўванне. Грошы пойдуць на рэабілітацыю (аплату паслуг фізіятэрапеўта і нейралагапеда) і медыкаменты.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны