Беларусь запэўніла Венесуэлу ў «падтрымцы і салідарнасці»

Навіны
Фото: t.me/BelarusMFA

Пасол Беларусі Дзмітрый Дзеравінскі сустрэўся з міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Эдуарда Хілем Пінта, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Падчас перамоваў беларускі дыпламат пацвердзіў «поўную падтрымку і салідарнасць Беларусі з народам і баліварыянскім урадам Венесуэлы ў пытаннях абароны нацыянальных інтарэсаў і дзяржаўнага суверэнітэту».

«Рашуча асудзіў беспрэцэдэнтную знешнюю агрэсію ў дачыненні да мірнай дзяржавы і выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі з гібеллю вялікай колькасці людзей у выніку начной атакі, здзейсненай 3 студзеня 2026 года супраць Венесуэлы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Кіраўнік МЗС Венесуэлы ад імя баліварыянскага ўрада выказаў словы «шчырай удзячнасці» Аляксандру Лукашэнку за «цвёрдую пазіцыю ў абароне суверэнітэту Венесуэлы і за прынцыповую паслядоўнасць у развіцці сяброўскага беларуска-венесуэльскага дыялогу», паведамілі ў ведамстве.

Бакі пацвердзілі гатоўнасць да далейшага ўмацавання плённага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў розных сферах.

Беларусь запэўніла Венесуэлу ў «падтрымцы і салідарнасці»
Фото: t.me/BelarusMFA
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны