У пятніцу, 4 верасня, на дзвюх электрападстанцыях побач з Гёрліцам (Саксонія) на ўсходзе Германіі знойдзены выбуховыя і запальныя прылады, паведамляе Bild.
Паводле інфармацыі выдання, іх знайшлі на падстанцыях у раёне Лужыцкага буравугальнага басейна, дзе канцэрн LEAG здабывае буры вугаль для электрастанцый у Еншвальдэ і Боксбергу.
Прадстаўніца паліцыі заявіла, што праводзіцца паліцэйская аперацыя, і адмовілася даваць далейшыя каментары.
Раней, 2 верасня, выбуховыя і запальныя прылады знайшлі на падстанцыі Турнаў-Прэйлак (Брандэнбург). Яна размяшчаецца за 50 км ад сённяшняга месца здарэння. У той жа дзень была зафіксавана дыверсія на трансфарматарнай падстанцыі Бергхайм пад Кёльнам.
Як паведамляе Bild, адказнасць за злачынствы ўзяў на сябе нейкі Даніэль Ф. з зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. Ён напісаў ліст, у якім сцвярджае, што ўчыніў кароткія замыканні на некалькіх аб’ектах. Паліцыя прыйшла з ператрусам у яго кватэру ў Гевельсбергу, але ён схаваўся.
