Беларусь і Грузія абмеркавалі аднаўленне міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Тэма была ўзнятая на сённяшняй сустрэчы пасла Беларусі ў Грузіі Мікалая Рагашчука са старшынёй Камітэта рэгіянальнай палітыкі і мясцовага самакіравання парламента Грузіі, кіраўніком Групы дружбы з беларускім парламентам Іракліем Кадагішвілі.
Падчас перамоў таксама ішла гаворка пра шляхі развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж парламенцкімі групамі дружбы дзвюх краін. Бакі дамовіліся аб умацаванні працоўных кантактаў паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Грузіі, паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
