Беларусь хоча аднавіць працу зборачных вытворчасцяў у Егіпце. Дадзенае пытанне абмяркоўвалася падчас сустрэчы пасла нашай краіны Яўгена Сабалеўскага з першым намеснікам міністра інвестыцый і знешняга гандлю Егіпта Абдэльазізам аль-Шэрыфам.
“Асаблівы акцэнт зроблены на пытаннях прамысловай кааперацыі, у тым ліку аднаўленні працы зборачных вытворчасцяў беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў Егіпце”, — паведамілі ў МЗС.
Бакі разгледзелі графік візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, а таксама пасяджэнне двухбаковае гандлёвай камісіі, якое павінна адбыцца ў Мінску.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
