У Беларусі інфляцыя за люты склала 0,6%. З пачатку года цэны выраслі на 1%. Паглядзелі, што мацней за ўсё даражэла і таннела ў папярэднім месяцы.
Мацней за ўсё, паводле даных Белстата, у лютым падаражэлі бананы — на 10,79%. Таксама выраслі цэны на авакада (+9,59%), свежыя памідоры (+8,79%), вінаград (+7,36%), плата за карыстанне арэндным жыллём павялічылася на 7,14%.
Мацней за ўсё за месяц знізіліся цэны на свежыя грыбы (-4,37%), боты на футры (-2,61%), келіхі са шкла (-2,24%), касцюмы (-2,15;), электрычныя брытвы (-2,12%).
З пачатку года мацней за ўсё падаражэлі авакада (+28,38%), свежыя памідоры (+20,81%), вінаград (+14,56%), свежыя кветкі (+10,87), агуркі (+10,54%), цыгарэты з фільтрам (+9,21%), тытунёвыя вырабы ў цэлым (+9,14%), соль (+8,63%).
Найбольшае зніжэнне цэн у параўнанні са снежнем статыстыка зафіксавала на білеты ў цырк (-8,03%), зімовыя боты (-4,87%), боты на футры (-4,95%), цытрусавыя (-3,57%), зімовыя курткі (-3,36%).
