Сіноптыкі папярэджваюць пра аранжавы ўзровень небяспекі на панядзелак. Раніцай і ўдзень 18 мая ў многіх раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы, удзень пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с.
Удзень будзе ад +15°С на захадзе да +26°С на ўсходзе, воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман.
19 мая месцамі захаваюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы, вецер умераны. Тэмпература ноччу складзе +8… +15°С, удзень ад +16°С на захадзе да +28°С на ўсходзе.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
