Аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёдзіцы абвешчаны на суботу

Субота ў Беларусі таксама будзе «аранжавай». Сіноптыкі распаўсюдзілі адпаведнае штармавое папярэджанне.

“13 снежня (субота) на дарогах рэспублікі і ў Мінску чакаецца галалёдзіца”, — гаворыцца ў ім.

Заўтра надвор’е ў Беларусі будзе вызначацца халоднай паветранай масай. Пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер зменных напрамкаў умераны, ноччу па паўднёвым усходзе парывісты, месцамі моцна парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе -1… -5°С, па паўднёвым захадзе 0… +4°С; ноччу па паўночнай палове краіны да -7°С.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны