У Беларусі на 24 лютага абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману.
“Туманы, якія назіраюцца ў многіх раёнах краіны, захаваюцца да канца дня 24 лютага. Бачнасць у туманах 100-500 м. У Мінску ў перыяд з 7 да 12 гадзін у горадзе чакаецца туман, які захаваецца да канца дня”, – паведамілі ў Белгідрамеце.
Сёння ў краіне будзе воблачна. Часам ападкі (дождж, мокры снег, снег). Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага. Максімальная тэмпература паветра -1… +5°С.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
