Анджэй Пачобут вярнуўся ў сацсеткі пасля вызвалення

Навіны
Анджей Почобут. Фото: facebook.com/andrzej.poczobut.9

Былы палітвязень журналіст Анджэй Пачобут абнавіў фота профілю ў Facebook пасля вызвалення з беларускай калоніі. Здымак зроблены ў варшаўскай бальніцы, дзе ён знаходзіцца на абследаванні. Праз гадзіну пасля публікацыі пад пастом з’явіліся дзясяткі каментароў, у якіх журналіста вітаюць на волі.

У лютым 2023 года Пачобута прыгаварылі да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Яго прызналі вінаватым у распальванні варожасці і закліках да санкцый.

Нагадаем, 28 красавіка ў пункце пропуску «Перароў – Белавежа» на беларуска-польскай мяжы адбыўся абмен па формуле 5 на 5. З боку Беларусі і Расіі былі вызвалены тры палякі і двое малдаван. Беларусь перадала Польшчы журналіста Анджэя Пачобута і манаха-кармеліта Гжэгажа Гавела і асуджанага па абвінавачанні ў шпіянажы Томаша Бярозу. Расія выдала Малдове двух супрацоўнікаў малдоўскіх спецслужбаў.

Польшча перадала Расіі археолага Александра Буцягiна, а Беларусі — беларускага шпіёна Уладзіслава Надзейку. Малдова перадала Беларусі экс-супрацоўніка спецслужбаў Аляксандра Балана, Расіі — грамадзянку РФ Ніну Папову.

На мяжы Анджэя Пачобута сустракаў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Ён напісаў, што першымі словамі былога палітвязня было пытанне пра магчымасць вярнуцца ў Беларусь.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.