Андрушкевіч працягне пікет каля пасольства ЗША ў Вільнюсе дзеля вызвалення Латыпава

Навіны
Фото: Серый кот

Аляксандр Андрушкевіч сёння мае намер працягнуць пікетаванне пасольства ЗША ў Вільнюсе. Ён дамагаецца, каб адміністрацыя ЗША падчас перамоваў з Лукашэнкам паўплывала на лёс палітвязня Сцяпана Латыпава.

Учора стала вядома, што Латыпаў зноў спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у зняволенні.

Аляксандр Андрушкевіч 26 сакавіка абвясціў сухую галадоўку і з 16 да 22 гадзін прастаяў у адзіночным пікеце каля пасольства ЗША. У 22 гадзіны ў адпаведнасці з літоўскімі законамі ён зняў пікет, але не спыніў сухую галадоўку.

Сёння актывіст мае намер працягваць акцыю.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.