16 сакавіка кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі сустрэўся ў Празе з прэзідэнтам Чэхіі Пятром Павелам.
Бяляцкі падкрэсліў ключавое значэнне працяглай міжнароднай падтрымкі беларускіх дэмакратычных сіл і адзначыў ролю санкцый як найважнейшага інструмента ціску на рэжым Лукашэнкі. Ён заявіў пра неабходнасць сістэматычнай дапамогі грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і ўсім, хто не спыняе намаганні дзеля свабоднай будучыні сваёй краіны, паведамляе Офіс беларускіх дэмсіл у Чэхіі.
Абмяркоўвалася пытанне дапамогі палітвязням і магчымасць аднаўлення гуманітарнай праграмы MEDEVAC czech, якая магла б прадастаўляць неабходную медыцынскую дапамогу былым палітвязням.
Бяляцкі адзначыў, што беларускі народ не падтрымлівае Расію ў вайне супраць Украіны, і падкрэсліў, што Беларусь — не Расія, а краіна з уласнай гісторыяй, якая належыць еўрапейскай культурнай і палітычнай прасторы.


