Аэрапорт Мінска анансаваў авіярэйсы з беларускай сталіцы ў Петразаводск. Іх будзе выконваць «Северсталь Авиа» з 3 мая па 13 верасня.
Вылет з Петразаводска запланаваны на 13:30, прыбыццё ў Мінск — у 15:10. Вылет з беларускай сталіцы — у 10:20, прыбыццё ў Петразаводск — у 12:00.
Рэйсы будуць выконвацца па нядзелях самалётамі Bombardier CRJ-200 умяшчальнасцю 50 пасажыраў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
