Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой працягвае візіт у Кітай. Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў КНР, ён правёў перамовы з загадчыкам Міжнароднага аддзела ЦК КПК Лю Хайсінам.
Па выніках сустрэчы быў падпісаны мемарандум аб паглыбленні супрацоўніцтва паміж адміністрацыяй Лукашэнкі і Міжнародным аддзелам ЦК Кампартыі Кітая.
Падчас перамоў абмяркоўвалі пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня. Асаблівая ўвага надавалася развіццю кадравага патэнцыялу, умацаванню інфармацыйнай бяспекі і пашырэнню міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. Адзначаны перспектывы прыцягнення кітайскіх кампаній да рэалізацыі праектаў у Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
