Абнаўленне «спісу экстрэмістаў» — 11 з 12 асуджаныя за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Галоўнае
Иллюстративное фото unsplash.com

МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» яшчэ 12 чалавек.

Як адзначае праваабарончы цэнтр «Вясна», 11 з іх былі асуджаныя за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Цяпер у спісе 6226 прозвішчаў.

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны