Аб’ём спажывецкіх крэдытаў «На родныя тавары» для пакупкі беларускіх крэдытаў дасягнуў 1 млрд рублёў. Як паведамілі ў МАРГ, усяго са студзеня 2024 года па лістапад 2025 года было заключана больш за 210 тыс. крэдытных дамоваў.
Нагадаем, узяць крэдыт «На родныя тавары» можна пад 4% гадавых. Раней урад абвясціў, што праграма падоўжаная на 2026 год. У яе дададзены новыя тавары. Цяпер крэдыт па нізкай стаўцы можна будзе ўзяць на набыццё ноўтбукаў, персанальных міні-камп’ютараў, электраплітак, шпалераў, паліто, касцюмаў, чамаданаў, сумак і партфеляў з натуральнай скуры, фарфоравых сервізаў і інш.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
