24 каровы вярнулі ў Беларусь з Расіі перад Новым годам

Навіны
Фото: Россельхознадзор

30 снежня з Беларусі ў Расію спрабавалі вывезці без дакументаў 24 каровы. Пасля праверкі Расельгаснагляду жывёл вярнулі ў Беларусь.

Грузавы аўтамабіль з каровамі спынілі ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці РФ. Грузавік ехаў з Беларусі, мінаючы афіцыйныя ветэрынарныя пасты.

Супрацоўнікам Расельгаснагляду вадзіцель прад’явіў таварасуправаджальныя дакументы, якія прызначаліся для перавозкі кароў унутры Беларусі — з Гродзенскай вобласці ў Гомельскую.

Пасля разбору сітуацыі кароў вярнулі ў Беларусь. Вінаватыя асобы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе Расельгаснагляд.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны