Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запатрабаваў ліквідаваць схемы абыходу санкцый, па якіх Расія атрымлівае замежныя дэталі для вытворчасці ракет. Паводле яго слоў, кожная балістычная ракета змяшчае не менш за 60 замежных кампанентаў, і гэтыя ланцужкі паставак добра вядомыя.
“Калі ў свету не хапае сродкаў СПА, каб закрыць неба ад балістыкі ў Еўропе і на Блізкім Усходзе адначасова, мы павінны пазбавіць расіян магчымасці збіраць ракеты на іх заводах. Я ўдзячны ўсім, хто працягвае санкцыйную працу для абароны жыцця”, — напісаў ён у Telegram.
Ён заявіў, што толькі за апошні тыдзень расійскія войскі нанеслі па Украіне 1770 удараў дронамі, больш за 1530 касетамі і 86 ракетамі, з якіх больш за 20 — балістычныя.
Нагадаем, днямі паведамлялася, што ўкраінскія спецыялісты выявілі беларускі электронны кампанент у новай расійскай крылатай ракеце, ужытай пры ўдары па Харкаве. Гаворка ішла пра распрацоўку з умоўнай назвай «Выраб 30», якую ўкраінскі бок разглядае як далейшае развіццё крылатай ракеты Х-101.
