Зяленскі: размяшчэнне войскаў ЗША ва Украіне абмяркоўваецца з Трампам

Навіны
Фото: t.me/V_Zelenskiy_official

Украіна і ЗША абмяркоўваюць пытанне размяшчэння амерыканскіх войскаў ва Украіне як адну з гарантый бяспекі, але рашэнне аб гэтым павінны прымаць ЗША, заявіў Уладзімір Зяленскі, адказваючы на пытанні журналістаў 30 снежня.

Сёння прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што ЗША падаюць сігналы пра гатоўнасць размясціць свае войскі ва Украіне на лініі размежавання або на расійскай мяжы. Адказваючы на пытанне, ці можа ён гэта пацвердзіць, Зяленскі заявіў, што такія перамовы вядуцца.

«Гэта можа пацвердзіць, калі шчыра, прэзідэнт ЗША. Гэта войскі ЗША, і таму менавіта Амерыка прымае такія рашэнні. Безумоўна, мы гэта абмяркоўваем і з прэзідэнтам Трампам, і з прадстаўнікамі кааліцыі жадаючых. Мы хацелі б гэтага. Гэта была б моцная пазіцыя ў гарантыях бяспекі», — заявіў Зяленскі (цытата паводле «Новини Live»).

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны