Зяленскі абвясціў пра паражэнне двух прадпрыемстваў у Расіі

Навіны
Скриншот видео

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра паражэнне двух прадпрыемстваў у Расіі.

Паводле яго слоў, «далёкабойным санкцыям» быў падвергнуты НПЗ ва Уфе, які знаходзіцца за 1300 км ад лініі фронту.

У Пензенскай вобласці было атакавана прадпрыемства ВПК, якое займаецца вытворчасцю камплектуючых для ракетнага ўзбраення. Яно знаходзіцца за 600 км ад лініі судакранання.

Зяленскі падкрэсліў, што Расія мае ўсе магчымасці для завяршэння вайны і павінна гэта зрабіць.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.