Захаванне дэфіцыту знешняга гандлю на працягу апошніх гадоў уяўляе рызыку для стабільнасці на валютным рынку. Пра гэта гаворыцца ў гадавым дакладзе Нацыянальнага банка Беларусі, прысвечаным фінансавай стабільнасці.
“Захаванне значнага дэфіцыту знешняга гандлю на працягу апошніх паўтара года назапашвае рызыкі для стабільнасці сітуацыі на валютным рынку, патрабуе доўгатэрміновых і прадказальных крыніц фінансавання дэфіцыту”, — гаворыцца ў дакуменце.
У мінулым годзе апераджальны рост імпарту тавараў у спалучэнні з фактычнай адсутнасцю значнага росту экспарту прывёў да павелічэння дэфіцыту знешняга гандлю да 6 млрд долараў супраць 4,7 млрд долараў у 2024 годзе.
“Пагаршэнне адбылося за кошт гандлю інвестыцыйнымі і спажывецкімі нехарчовымі таварамі. У гандлі сыравіннымі таварамі (уваходзяць у групу прамежкавых тавараў) выраслі фізічныя аб’ёмы экспарту калійных угнаенняў і цэны на іх. З кастрычніка 2025 года палепшыліся цэнавыя ўмовы і ўмовы гандлю нафтай і нафтапрадуктамі, што станоўча адбілася на выніковым сальда”, — адзначылі ў Нацбанку.
Часткова сітуацыя палепшылася за кошт цэнавых умоў, якія застаюцца спрыяльнымі для краіны.
Таксама Нацбанк адзначае ўстойлівы трэнд паляпшэння сальда гандлю паслугамі за кошт стабільнага росту экспарту. Прафіцыт знешняга гандлю паслугамі ў мінулым годзе вырас на 31,2% да 4,2 млрд долараў.